BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палякі правялі канферэнцыю па інтэграцыі ў Варшаве

Палякі правялі канферэнцыю ў Варшаве, на якой разгледзелі пытанні інтэграцыі вялікай колькасці мігрантаў з усходу, якія апынуліся ў іх краіне. Многа студэнтаў з усходу атрымлівае адукацыю ў Польшчы. Таму на канферэнцыі было абмеркаванне адукацыі і рынку працы для беларусаў, украінцаў і рускіх менавіта тут, на польскай зямлі.

Гаворыць прысутны на канферэнцыі гісторык, сябра партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін:

  Адбылася канферэнцыя, прысвечаная студэнтам з Усходу на польскім рынку працы. Арганізатарамі былі як розныя міністэрствы польскага ўраду, так і студыі ўсходняй Варшаўскага ўніверсітэта. Былі ўзнятыя вельмі важныя пытанні. Гэта ўспрыманне польскім грамадствам працаўнікоў з Усходу, то бок з Беларусі і Украіны.

Паводле Яўгена Дудкіна, палякі ідуць насустрач усходнім суседзям, будуць створаны новыя магчымасці для спецыялістаў з усходу.

Больш пра пытанні інтэграцыі і асіміляцыі беларусаў у Польшчы можна даведацца з публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць сёння, 27 снежня, у 20.30 па польскім часе, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя