BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскі ручнік мусіць трапіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА

Сустрэча па пытанні ўнясення абрадавага ручніка ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА пройдзе 9 лютага ў Беластоку ў гістарычным музеі. Пачатак а 17-й гадзіне.

Сустрэча пад кіраўніцтвам куратара Аліны Дэмбоўскай-Янкевіч, стыпендыяткі Нацыянальнага інстытута сельскай культуры і спадчыны, стане магчымасцю для канструктыўнага абмену думкамі і вопытам па пытаннях абрадавага падляшскага ручніка.

– Хацела б стварыць адмысловую базу сучасных майстроў, якія ствараюць такія ручнікі. Такі спіс асоб, якія робяць ручнікі, мне патрэбны, для ўнясення абрадавага ручніка ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Цікавяць мяне майстры, якія атрымалі гэтыя веды і навыкі з пакалення ў пакаленне, каб гэты ручнік стаў нематэрыяльнай культурнай спадчынай і быў занесены ў базу ЮНЭСКА.

Арганізатары заахвочваюць прыносіць на сустрэчу свае ручнікі і падзяліцца іх гісторыяй. Асабліва запрашаюць людзей, якія самі выраблялі або вырабляюць абрадавыя ручнікі.

Падобныя сустрэчы запланаваны таксама ў Бельску-Падляшскім, Нараўцы, Гайнаўцы, Міхалове і Сямятычах.

Беларускае Радыё Рацыя