BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паломніцтва ў Зверкі ў гонар святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла

З  паломніцтвам у Зверкі адправілася з Беластока галоўным чынам моладзь на цырымонію ў гонар святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла – заступніка дзяцей і моладзі.

Фота: bialystok.wyborcza.pl/AGNIESZKA SADOWSKA

Паломнікі павінны пераадолець больш за 10 км. Кіроўцы мусяць улічваць цяжкасці на маршруце Беласток – Заблудаў, менавіта на  ўчастку да вёскі Зверкі.

Кажуць паломнікі:

-Хачу падзякаваць святому за дапамогу і яшчэ папрасіць дапамагчы сабе і блізкім.

-Папрасіць дапамогі перад экзаменамі.

-Святы Гаўрыіл – патрон наш. І ідзём да яго, каб даў нам і нашым родным здароўе.

Святы Гаўрыіл жыў у канцы XVII ст. Праваслаўная Царква кананізавала яго ў 1820 годзе. У гонар святога Гаўрыіла ў Зверках  былі пабудаваны праваслаўная царква і жаночы манастыр. Тут у 17 гадзінаў пачнуцца галоўныя малітоўныя ўрачыстасці ў гонар Святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла.

Беларускае Радыё Рацыя