49% апытаных жыхароў Польшчы лічаць, што Вялікая пятніца павінна быць выхадным днём. Гэта вынікае з апытання, праведзенага Інстытутам даследаванняў Pollster для выдання Super Express, вынікі якога былі апублікаваныя сёння, 18 красавіка.

35% апытаных лічаць, што Вялікая пятніца павінна заставацца працоўным днём, а 16% не маюць меркавання на гэтую тэму.
Апытанне праводзілася 31 сакавіка і 1 красавіка на выбарцы з 1007 дарослых жыхароў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Рinterest.com