BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Па­ма­лень­ку- зна­чыць “Podlasie. SLOW FEST” у Нараўцы

Пра­жыць нам кры­ху жыц­ця, ха­ця нес­пя­ша

Як вы жы­вя­це? Ці ты жы­веш? — та­кі­мі най­час­цей сло­ва­мі па­чы­на­юць ві­тац­ца з са­бою ка­рэн­ныя жы­ха­ры Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства па­між Бу­гам, Нар­вай і Боб­рай. У ад­каз, у на­шых бе­ла­ру­скіх га­вор­ках з поў­д­ня да поў­на­чы, мы па­чу­ем: «А дзя­куй — по(-а-)ма­лень­кі, по(-а-)ма­лень­ку, па­во­лі, па­ма­лей, нес­пя­ша». Жы­ха­рам На­раў­чан­скай гмі­ны, як і ўсім аў­тах­то­нам на абяз­лю­джа­най апош­ні­мі га­да­мі, а на­ват ужо дзе­ся­ці­год­дзя­мі ўсход­няй сця­не, вы­па­ла за­раз, на жаль ча­ста не па сва­ёй во­лі, жыць аба­вяз­ко­ва толь­кі па­ма­лень­ку. Зда­ва­ла­ся б, ад­веч­ная ча­ла­ве­чая ма­ра быць гас­па­да­ра­мі свай­го ча­су, а не толь­кі яго ра­ба­мі, здзяй­с­ня­ец­ца тут і ця­пер. Так ад­нак бы­вае, што ў та­кім сук­вец­ці шчас­ця заў­сё­ды ўсплы­вае тое дзёг­це­вае, умоў­нае… але. Мо пры­ду­ва­юць яго злыя вят­ры гі­сто­рыі і та­кія ж лю­дзі, ці ня­суць яго з са­бою хва­лі рэк дрэн­ных на­він, што не даз­ва­ля­юць у спа­коі і гар­ма­ніч­нас­ці Бо­жа­га све­ту — пры­род­на­га і ча­ла­ве­ча­га — за­вяр­шаць сваё хві­лін­нае, зям­ное пры­ста­ніш­ча… Тады нез­дар­ма ў нас бе­ла­ру­саў ідзе за на­мі пры­маў­ка — не спя­шы і лю­дзей не смя­шы.

Бо ж зга­дай­ма, усе тыя агуль­на­ча­ла­ве­чыя пам­к­нен­ні на­конт та­го, каб не быць ця­гам гі­сто­рыі ў той веч­на ня­воль­на эка­на­міч­на-па­лі­тыч­най за­леж­нас­ці ад усіх дэс­па­тыз­маў, фе­а­да­ліз­маў, ма­нар­ха-аб­са­лю­тыз­маў, кры­ва­вых дык­та­тур лю­бых мас­цей. Ім на зме­ну ў мі­ну­лым і за­раз прый­шлі ўсе дзі­кія ка­пі­та­ліз­мы і бяз­лі­тас­ныя кар­па­ра­цы­я­ніз­мы, у якіх на­да­лей вы­па­дае нам ро­ля тых воб­раз­ных ха­мя­коў ці па­цуч­коў, што бе­зу­пын­на пры­ву­ча­ныя бег­чы ў роз­ных клет­ках і бяс­шум­ных ко­лах аба­вяз­каў гэ­та­га све­ту. Та­му выр­вац­ца з та­ко­га рыт­му на­шай су­час­нас­ці гэ­та ма­ра і ідэя што­раз боль­шай част­кі яш­чэ ду­ма­ю­чых гра­мад­стваў. Бо ж та­ды хоць кры­ху мо­жам пе­ра­дых­нуць унут­ра­ным па­чуц­цём сва­бо­ды ду­ху і мес­ца, дзе зна­хо­дзім­ся. Са­мі з су­мам спаз­на­ем па са­бе, што поў­нас­цю за­раз быць сва­бод­ным і жыць на­ват у сва­бо­дзе сло­ва — гэ­та не­рэ­аль­ная і не­даз­во­ле­ная пра­ек­цыя. Рэ­аль­ная fre­e­domfre­e­dom of spe­ech апы­ну­лі­ся на або­чы­не, а то мо­гуць быць і зу­сім вы­кі­ну­ты­мі на смет­ні­цу гі­сто­рыі. Та­ды ж зу­сім не здзіў­ляе, што ў та­кіх умо­вах сус­вет­нa-вір­ту­аль­ных і рэ­аль­ных вой­наў лю­дзям ма­рыц­ца пры­нам­сі пра­жыць кры­ху жыц­ця, ха­ця нес­пя­ша! Po­wo­li żyć — li­ve slov­ly, па­ма­лей! На­сту­пае ме­на­ві­та, як не па­ра­дак­саль­на гэ­та гу­чыць, па­воль­ная і ві­да­воч­ная не толь­кі па ду­ху, змес­це і фор­ме, але так­са­ма і ў се­ман­тыч­ным зна­чэн­ні слоў, пад­ме­на ча­ла­ве­ча­га ко­ду мо­вы сва­бо­ды.

Ка­лі за­зір­нуць у на­ша бе­ла­ру­скае, куль­тур­нае вы­мя­рэн­не, то ра­зу­мен­не ўсіх тых вы­шэй­з­га­да­ных пра­цэ­саў, якія няў­лоў­ныя на­ві­да­во­ку, ужо даў­но цур­чэ­лі яны сва­ім, пад­скур­ным хо­дам. Ад­чу­валь­ны­мі і заў­ва­жаль­ны­мі ста­лі­ся пра­ніз­лі­вым адзін­кам, най­час­цей ураж­лі­вым май­ст­рам сло­ва і му­зы­кі. Да­стат­ко­ва пра­чы­таць ні­жэй­п­ры­ве­дзе­ны тэкст і па­слу­хаць яго ў вы­ка­нан­ні ле­ген­дар­най «Бон­ды» і не менш зна­ка­мі­та­га лі­да­ра гур­та Іга­ра Ва­раш­ке­ві­ча. Доб­ра па­мя­таю і за­раз тыя дры­жы­кі эмо­цый у мя­не ў Ба­ры­ку ў час фе­сты­ва­лю «Ба­со­віш­ча», ка­лі зап­ра­ша­лі там «Бон­ду», дзе ра­зам з дзя­сят­ка­мі сот­няў гор­лаў пуб­лі­кі пе­рад сцэ­най, га­во­ра­чы сён­няш­няй ужо фе­сты­валь­най мо­вай, усе ра­зам «слё­ві­лі», зна­чыць у ма­ім ра­зу­мен­ні — сло­ва­мі сла­ві­лі, што вар­та не спя­шац­ца жыць. У та­кім жа сты­лі бес­са­ром­на мы і пра­во­дзі­лі гэ­тыя ўсе дні і но­чы ў ле­се пад Га­рад­ком. Роў­на чвэрць ста­год­дзя ад тых куль­та­ва-пра­ро­чых слоў у су­бо­ту 13 лі­пе­ня 2024 го­да Ігар Ва­раш­ке­віч з «Бон­дай» з’я­ві­лі­ся ў Ба­ры­ку на фе­сты­ва­лі «Ту­та­ка» і не вы­сту­пі­лі на га­лоў­най, фе­сты­валь­най сцэ­не, а толь­кі на не­вя­ліч­кай ад­к­ры­тай сцэ­не Бе­ла­стоц­ка­га му­зыч­на­га клу­ба ў рам­ках «Воль­на­га мік­ра­фо­на» для жа­да­ю­чых. Як жа доб­ра і фай­на гля­дзе­ла­ся б, ка­лі б ма­ла­дыя па­ка­лен­ні бе­ла­ру­саў прыс­лу­ха­лі­ся і ўслу­ха­лі­ся ў тыя сло­вы і му­зы­ку. Для іх жа ма­быць гля­дзяц­ца яны за­раз ар­ха­іч­на ад­мі­ра­ю­чы­мі ды­на­заў­ра­мі. Па-мой­му гэ­та ўсё ж та­кія «баць­ка­выя і дзе­да­выя муд­рас­ці», але, на жаль, ад­кі­да­ныя ці не­вя­до­мыя.

«Бон­да» — Не спя­шай­ся жыць (1999)

Нех­та мне ска­заў ад­ной­чы:

Не спя­шай­ся жыць!”

Ні­бы жыць па­він­ны двой­чы

Ад той край­чы­ны.

Не хва­люй­ся, не пы­тай­ся!

Ба­чу лі­ха пуд.

Нез­на­рок на смех гра­мад­ству

Ляс­неш тва­рам ў бруд.

Не спя­шай­ся жыць! О-оо-оо!

Ані стра­ціць неш­та, ані на­быць.

Не спя­шай­ся жыць! О-оо-оо!

Ну а як, на­рэш­це, быць?

Па­ра куп­каў прай­дзіс­ве­таў,

Муд­рых фраз няз­быт.

Да­лі б ра­ды на тым све­це

Як там слуш­на жыць.

Мо­жа, хто і зной­дзе сро­дак

Наш па­доў­жыць век,

Ды на жаль, ўсё ж не­зай­з­д­рос­ным

За­ста­нец­ца змест.

Ма­бі­лі­за­ва­насць і апе­ра­тыў­насць ар­га­ні­за­та­раў

Вы­ба­ча­ю­ся пе­рад чы­та­ча­мі за ме­лан­хо­лію і даў­га­ва­тасць май­го ўсту­пу да апі­сан­ня вель­мі ці­ка­вай і важ­най па­дзеі, якая стар­та­ну­ла ў мі­ну­лую пят­ні­цу і су­бо­ту, 12 і 13 лі­пе­ня, у пры­пуш­чан­скай На­раў­цы, а бу­дзе яш­чэ пра­цяг­вац­ца да 23 лі­пе­ня ў Суп­рас­лі і Лом­жы. Вар­та гля­дзець пра­гра­му і ўдзель­ні­чаць у тым вы­са­ка­я­кас­ным фе­сты­ва­лі лі­та­ра­ту­ры, му­зы­кі і кі­но. Не­каль­кі слоў пра сам пра­ект, яго­ных аў­та­раў і ар­га­ні­за­та­раў. «Pod­la­sie. SLOW FEST» — гэ­та ме­на­ві­та ідэя, якая рэ­аль­на па­ча­ла ў нас здзяй­с­няц­ца не­каль­кі га­доў та­му на­зад вы­дат­ным поль­скім і за­ад­но еў­ра­пей­скім куль­тур­ным і філь­ма­вым дзе­я­чам Ра­ма­нам Гут­кам, на­ро­джа­ным да­рэ­чы ў су­сед­нім з Пад­ляш­шам Люб­лін­скім ва­я­вод­стве. Азір­нуў­шы­ся та­ды на­ват гі­ста­рыч­на — Пляц Люб­лін­скай уніі ў Люб­лі­не з ка­ло­най, на якой Арол і Па­го­ня, якія від­не­юць так­са­ма ў гер­бе Бе­ла­сто­ка, а за­раз і са­маў­ра­да­ва­га ва­я­вод­ства. Ві­да­воч­на ней­кім хо­дам зор­на­га не­бас­хі­лу па­вяр­ну­лі яго­ныя шля­хі спа­чат­ку ў Суп­расль, каб пра­во­дзіць фе­сты­валь, што ад­к­ры­вае во­чы Поль­ш­чы на гэ­ты сла­ву­ты ка­ва­лак зям­лі, на­сы­ча­ны ду­хам і спад­чы­най бы­ло­га Вя­лі­ка­га Кня­ства Лі­тоў­ска­га. У 1995-2000 га­дах Ра­ман Гу­тэк быў праг­рам­ным ды­рэк­та­рам Філь­ма­ва­га і ма­стац­ка­га фе­сты­ва­лю «Ле­та філь­маў» у Ка­зі­ме­жу-Доль­ным, з 2001го­да — ар­га­ні­за­та­рам маш­таб­на­га і прэ­стыж­на­га фе­сты­ва­лю «Но­выя га­ры­зон­ты», што за­раз прас­лаў­ляе Вроц­лаў не толь­кі ў на­шай кра­і­не. Ён жа так­са­ма сяб­ра Еў­ра­пей­скай філь­ма­вай ака­дэ­міі. Сё­ле­та га­лоў­ны­мі ар­га­ні­за­та­ра­мі фе­сты­ва­лю з’яў­ля­юц­ца няў­ра­да­вае аб’­яд­нан­не „Da­la­pe­nia”, аж­но з Кра­ка­ва, з яго стар­шы­нёю Пёт­рам Да­ма­га­лам у суп­ра­цоў­ні­цтве з Ра­фа­лам Кра­суц­кім з Лом­жы, кі­ру­ю­чым там уста­но­вай «Га­ля куль­ту­ры»; сла­ву­тая Суп­рас­ль­ская ака­дэ­мія з ня­стом­ным ай­цом Ярас­ла­вам Юз­ві­кам, а так­са­ма іс­ну­ю­чы ўжо паў­го­да Цэнтр бе­ла­ру­скай куль­ту­ры ў Бе­ла­сто­ку з яго кі­раў­ні­ка­мі Ана­то­лем Ва­пам і Іло­най Кар­пюк.

Дзей­ні­ча­юць яны на шчас­це ў на­шых, бе­ла­ру­скіх спра­вах ды­на­міч­на і па­спя­хо­ва, зу­сім не ў сты­лі на­зо­ву фе­сты­ва­лю. Ду­маю, што іх­няя пас­пя­хо­васць і заў­зя­тасць, каб фе­сты­валь прай­шоў ме­на­ві­та ў На­раў­цы — не­вы­пад­ко­вая. Так­са­ма і па ду­ху і ха­рак­та­ры ад­веч­нас­ці пры­пуш­чан­скіх бе­ла­ру­саў гэ­тай зям­лі. Свіс­лач, Ваў­ка­выск — гэ­та ме­на­ві­та той на­ту­раль­ны на­пра­мак і арэ­ал, ад­куль ста­год­дзя­мі, як у ма­гут­ным ле­се, зні­та­ва­ныя па­дзя­мель­ныя ка­ра­ні і со­кі лю­дзей ця­пе­раш­няй На­раў­чан­скай зям­лі. І ка­лі тых лю­дзей раз­дзя­лі­лі ад ся­бе жа­лез­най зас­ло­най ужо 80 га­доў та­му на­зад, у да­лё­кім 1944 го­дзе, то за­раз ма­быць даб’­юць яш­чэ пад­вой­ным пло­там і фар­ты­фі­ка­цый­най сі­стэ­май. У дадатак яш­чэ ў ся­мі­дзе­ся­тых га­дах мі­ну­ла­га ста­год­дзя для гэ­тай тэ­ры­то­рыі ўсадзілі нож у спі­ну — па­лі­тыч­н­ае ра­шэн­не кі­ру­ю­чых та­ды ка­му­ні­стаў пра па­бу­до­ву се­мя­ноў­ска­га ва­дас­хо­віш­чы і пры­му­со­вае вы­ся­лен­не і за­ліц­цё пад ва­ду жы­вой, бе­ла­ру­скай пра­сто­ры. Ад­нак і ты­мі ўсі­мі га­да­мі дрэ­вы і ка­ра­ні не пе­ра­ста­лі га­ва­рыць і быць з са­бою ра­зам. Шу­мам вят­роў вер­ша­лін­скіх дрэў і пла­дат­вор­ны­мі со­ка­мі па­дзя­мель­на­га спля­цен­ня плы­вуць і ра­ту­юць ся­бе ўза­ем­на ад пры­род­ных і ча­ла­ве­чых бед і на­шэс­цяў. Ра­ней ці паз­ней гэ­тая пад­поль­ная моц па­дзя­мель­на­га ка­ра­леў­ства ка­ра­нёў вып­ра і вы­вер­не ўсе гэ­тыя не­на­ту­раль­ныя плыт­кія за­бу­до­вы. І ў ку­пу зло­му ўсё абер­нец­ца. Та­кі ад­веч­ны, не­пас­пеш­лі­вы, але за­тым спра­вяд­лі­вы за­кон, ка­лі ад­бы­ва­ец­ца і дзе­ец­ца здзек над пры­род­на-ча­ла­ве­чым ар­га­ніз­мам. Тут у нас вы­жыць і пе­рат­ры­ваць змо­гуць толь­кі лю­дзі за­ка­ра­не­лыя і тры­ва­лыя ў сва­ім зя­мель­на-ча­ла­ве­чым бо­лю лё­су. А мо­жа гэ­та ано лес і боль….

Ве­ка­вое, су­поль­нае мі­ну­лае гэ­тай за­раз няз­ве­да­най зям­лі з ча­соў Ві­таў­та, з яго ўсі­мі па­лі­тыч­ны­мі ма­ра­мі, ады­шоў­шае жыць у дру­гім вы­мя­рэн­ні, апі­саў на поль­скай мо­ве сва­і­мі вя­лі­кі­мі эмо­цы­я­мі яе ўра­джэ­нец Яў­ген Ка­бац (Eu­ge­niusz Ka­batc) — сла­ву­ты эру­дыт еў­ра­пей­скай, асаб­лі­ва іта­льян­скай куль­ту­ры, зна­ток су­свет­най лі­та­ра­ту­ры, у тым і бе­ла­ру­скай. У сва­ёй, вы­да­дзе­най у 2008 го­дзе кніж­цы про­зы „Czar­no­ru­ska kro­ni­ka trę­do­wa­tych” па­ста­раў­ся ўзбу­дзіць у нас за­ці­каў­лен­не і тлу­ма­чэн­не да на­ка­на­ва­нас­ці мес­ца і лю­дзей яго­най Баць­каў­ш­чы­ны. Пля­мен­нік Яў­ге­на Ка­ба­ца — няз­лом­ны і ня­стом­ны бе­ла­ру­скі ма­стац­кі ван­д­роў­нік і ад­на­час­на та­кі ж на­ту­раль­ны пуш­чан­скі ча­ла­ве­чы «зубр» Вік­тар Ка­бац. Свой храм — свя­ты­ню су­ці­шэн­ня і ма­стац­ка­га ўяў­лен­ня — а як бы інакш, вы­бу­да­ваў… пад зям­лёю ў нет­рах ула­да­ран­ня род­на­га яму ле­су. Без ду­ху ле­су нам не пра­жыць і без яго нас, пуш­чан­скіх лю­дзей, у тым лі­ку і мя­не, ніх­то не зра­зу­мее. Так як і кі­раў­ні­цтва Цэн­т­ра бе­ла­ру­скай куль­ту­ры і ар­га­ні­за­та­раў на­шай част­кі фе­сты­ва­лю ў На­раў­цы. Яны ж ро­дам з гэ­тай част­кі зям­лі!

Ана­толь Вап на­ра­дзіў­ся ў пуш­чан­скім Ску­па­ве, ад­куль па баць­коў­скім мя­чу яго­ны род піль­на­ваў пуш­чу ўжо з ва­сям­нац­ца­та­га ста­год­дзя. А ся­мей­ны ра­да­вод Іло­ны па ку­дзе­лі і мя­чы ро­да­вы­мі гнёз­да­мі аб­за­вёў­ся так­са­ма з дзе­даў-пра­дзе­даў у Ле­шу­ках і Бяр­нац­кім Мос­це. І яна са­ма на­да­лей так­са­ма сваю сі­лу ду­ху бя­рэ з гэ­тай жы­ват­вор­нас­ці, да­дзе­най прод­ка­мі ў на­ва­кол­лі На­раў­кі. Ні­чо­га за­тым дзіў­на­га, што на прэс-кан­фе­рэн­цыі ар­га­ні­за­та­раў для ўсіх ме­дыя ў чац­вер, 11 лі­пе­ня, у Цэн­т­ры бе­ла­ру­скай куль­ту­ры ў Бе­ла­сто­ку яго­ны ды­рэк­тар Ана­толь Вап яс­на і з па­сы­лам вы­ка­заў­ся пе­рад усі­мі на­ступ­ным чы­нам:

Для нас вель­мі важ­на, каб фе­сты­валь ад­бы­ваў­ся ў шмат якіх мес­цах, дзе жы­ве бе­ла­ру­ская мен­шасць. Важ­на пра­во­дзіць фе­сты­валь у та­кіх мяс­цо­вас­цях, бо паў­ста­ла цяж­кая сі­ту­а­цыя на гра­ні­цы, та­му та­кія па­дзеі там вель­мі па­трэб­ныя.

(пра­цяг бу­дзе)

Яў­ген Ва­па, тыднёвік “Ніва”, №29, 2024