BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр польскі жаўнер, паранены мігрантамі на мяжы

Жаўнер, які атрымаў нажавое раненне на польска-беларускай мяжы, памёр у чацвер днём, паведаміла Галоўнае камандаванне Узброеных сіл. «Родным загінулага жаўнера аказана падтрымка і псіхалагічная дапамога», — падкрэслілі ў паведамленні.

Фота: poranny.pl

«З жалем паведамляем, што 6 чэрвеня ў другой палове дня ў Ваенна-медыцынскім інстытуце ў Варшаве, акружаны сям’ёй і вайскоўцамі, салдат 1-й бранятанкавай брыгады памёр у выніку атрыманага нажавога ранення. Нягледзячы на аказаную дапамогу і намаганні медыкаў ён не выжыў», — гаворыцца ў паведамленні.

Інцыдэнт меў месца 28 траўня ў раёне Дубічаў Царкоўных на Падляшшы.

***

“Мы патрабуем ад уладаў Беларусі устанавіць асобу забойцы і перадаць яе польскім уладам у рамках расследавання, якое працягваецца” – заявіў кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі. Ён паведаміў, што сёння часоваму паверанаму ў справах Беларусі будзе ўручаная нота пратэсту. “Я абяцаю, што улады панясуць за гэта наступствы”, – дадаў Сікорскі.

Нота пратэсту будзе ўручаная часоваму паверанаму ў справах Беларусі. “Гэта адзін з каталогу недружалюбных дзеянняў Беларусі ў дачыненні да Польшчы, таму што я хачу, каб вы ведалі – гэта не выпадковасць, гэта не індывідуальнае рашэнне гэтых бандытаў, якія напалі на нашага салдата. Іх гэтаму навучаюць” – патлумачыў Радаслаў Сікорскі, каментуючы паведамленні пра гібель польскага жаўнера, параненага ў канцы траўня на польска-беларускай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя