З боку Латвіі здарэньні пакуль не камэнтуюць. Полацкія памежнікі 8 кастрычніка паблізу агароджы на мяжы Беларусі і Латвіі знайшлі цела чалавека. Мужчына быў без дакумэнтаў і тэлефона.

На месцы працавала сьледча-апэратыўная група, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. ДПК прыводзіць сваю статыстыку здарэньняў на мяжы з Латвіяй, заяўляючы, што з пачатку году на гэтым участку загінулі ўжо 10 іншаземцаў.






