BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памежны камітэт Беларусі адрэгаваў на смерць польскага памежніка

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі выступіў з заявай наконт гібелі польскага вайскоўца на польска-беларускай мяжы: «Беларускі бок адмоўна ставіцца да любых праяў агрэсіі і гвалту ў адносінах да вайскоўцаў, якія ахоўваюць дзяржаўную мяжу, і заўсёды выказваў гатовасць да адкрытага і канструктыўнага дыялогу для пошуку адэкватных рашэнняў».

ДПК сцвярджае, што змястоўных зыходных даных і неабходнай інфармацыі аб здарэнні з польскага боку не паступіла, але ў выпадку атрымання канкрэтных вестак гатовы правесці як аднабаковае, так і двухбаковае расследаванне.

Напярэдадні ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы паведамілі пра выклік часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксея Панкраценкі для ўручэння ноты. Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні польскага МЗС: «Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізаваць міграцыйны рух. У сувязі з тым, што злачынства адбылося на польскім баку мяжы, а таксама ў сувязі з расследаваннем, якое вядзе пракуратура, Міністэрства замежных спраў таксама патрабуе высвятлення асобы і выдачы падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна».

Беларускае Радыё Рацыя