Мінуў месяц з дня смерці Кірыла Лісіцкага, 93-гадовага жыхара Белавежы, які быў адным з найстарэйшых валанцёраў і шмат гадоў падтрымліваў працу праваслаўнай супольнасці. Яго жыццё і дзейнасць сталі прыкладам самаадданасці і служэння людзям.

Кіраўнік «Асяродку Белавежа», дарадца маршалка Падляшскага ваяводства па пытаннях нацыянальных і этнічных меншасцяў Аляксандр Васылюк, узгадвае:
-Ён быў нашым суседам – гэта самае важнае для нас. І ўсе, хто прыязджаў у “Асяродак Белавжа”, яго ведалі. Ён дапамагаў нам. Для нас ён быў просты, адкрыты чалавек.
Імя Кірыла Лісіцкага таксама ўнесена ў пералік леснікоў, якія баранілі зуброў у Белавежскай пушчы, што падкрэслівае яго ўклад у захаванне гэтага сімвала краю. Асяродак Брацтва Праваслаўнай Маладзі ў Белавежы, створаны ў 1989 годзе, застаецца месцам сустрэч і летніх з’ездаў моладзі. Імя Кірыла Лісіцкага ўжо ўпісана ў гісторыю гэтай арганізацыі і ў памяць супольнасці.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






