Згадаем, як амаль пяць год таму беларусы аб’ядналіся ў Вільні разам з народамі Літвы, Польшчы, Украіны, каб аддаць даніну пашаны нацыянальнаму герою і яго паплечнікам.

Гэта была пятніца, 22 лістапада 2019 года. У гэты дзень у Вільні адбылося перапахаванне парэшткаў нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага ды іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў. Тады над Вільняй у вялікай колькасці залуналі бел-чырвона-белыя сцягі беларусаў, а ўжо праз год яны ўзняліся на вуліцах гарадоў Беларусі.

Падчас прац па ўмацаванні схілаў гары Гедыміна ў Вільні, якія вяліся са студзеня 2017 года, былі выпадкова знойдзены пахаванні. У выніку праведзеных даследаванняў пацвердзілася прыналежнасць знойдзеных парэшткаў удзельнікам вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, якія былі пакараныя смерцю на Лукішскай плошчы.

Парэшткі 20 паўстанцаў былі перапахаваныя на могілках Росы ў Вільні. У цырымоніі дзяржаўнага перапахавання бралі ўдзел кіраўнікі Літвы і Польшчы, а таксама шмат ідэйных і неверагодных беларусаў, якія, на жаль, не ўсе дажылі да нашых дзён, а як і “каліноўцы” былі закатаваныя рэжымам Лукашэнкі. А некаторыя з іх і па сёння сядзяць за кратамі ў Беларусі.
















Беларускае Радыё Рацыя






