BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памятаем і ўшаноўваем: Дзяды ў Беластоку 1-га лістапада

У суботу, 1 лістапада, аб 11:00, на Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку (вул. Высоцкага, 1) адбудзецца ўшанаванне продкаў — Дзяды, арганізаваныя Ініцыятывай па ахове магіл беларусаў.

Як паведаміў прадстаўнік ініцыятывы, краязнаўца Аляксей Трубкін, у праграме — азнаямленне з магіламі беларусаў, а таксама з месцамі пахаванняў, якія ўдалося выратаваць сёлета, дзякуючы супольным намаганням, — ад збору сродкаў да валанцёрскай працы:

– Гэтая экскурсія стала ўжо традыцыйнай. Колькі год запар яе праводзім. Спадзяюся, што ў гэтым годзе беларусы і ўсе жадаючыя, незалежна ад нацыянальнасці, далучацца і змогуць даведацца, дзе ў Беластоку пахаваныя беларускія дзеячы і асобы, якія звязаныя з беларускай гісторыяй і культурай, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё нашай супольнай беларуска-польскай культурнай спадчыны.

Такім чынам, ужо ў гэтую суботу, 1 лістапада, аб 11-й, жадаючых запрашаюць да ўваходу на Усіхсвяцкія могілкі, дзе разам можна будзе ўшанаваць памяць продкаў і беларусаў, пахаваных тут. Вітаюцца кветкі і знічы.

Цалкам матэрыя:

Беларускае Радыё Рацыя