Унікальная музыка, дабрачынныя мэты і магчымасць атрымаць эксклюзіўны вініл. У Варшаве ў Міжнародны Дзень Дзяцей адбудзецца вялікая падзея – фестываль Belarus Outside Sound System. Пра мерапрыемства нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай распавёў суарганізатар імпрэзы, артыст Papa Bo Selektah:
– Галоўная задача, якая перада мной стаяла, зрабіць фестывалем прэм’ер. То бок усе артысты, дыджэі і музыкі будуць прэзентаваць новую праграму, нейкую “калабу”, новыя “нерэлізнутыя трэкі”, першы раз граюць ці першы раз граць у Варшаве. Атрымалася так, што ўсе 14 артыстаў будуць прадстаўляць новыя праекты ці праграмы.
Поўная гутарку ў далучаным гукавым файле:
Па меркаванні Papa Bo Selektah, імпрэза будзе цікавая ўсім, хто цікавіцца новай, сучаснай музыкай.
Беларускае Радыё Рацыя