Паранены нажом польскі жаўнер, які нёс службу на беларускай мяжы, у стане клінічнай смерці, — неафіцыйна паведамілі карэспандэнту RMF FM. Жаўнера паранілі нажом іншаземцы, якія спрабавалі трапіць у Польшчу. Здарэнне мела месца 28 траўня ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Пацярпелага спачатку завезлі ў Гайнаўскі шпіталь, а пазней транспартавалі ў Варшаву. Рашэнні аб далейшым лячэнні і працягу працэдур падтрымання жыцця цяпер з’яўляюцца прадметам абмеркавання паміж лекарамі і блізкімі.
Як паведамляе агенцтва РАР, у сувязі з сітуацыяй на граніцы прэзідэнт Анджэй Дуда склікае Раду нацыянальнай бяспекі. Меркавана, надзвычайнае пасяджэнне Рады пройдзе ў бліжэйшы панядзелак.
Беларускае Радыё Рацыя