Партыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі рыхтуе семінар, які будзе праведзены ў Тамашове пад Варшавай 12-13 верасня. На семінары будуць разгледжаны не толькі партыйныя пытанні, але і пытанні асветы ў еўрапейскіх краінах, на прыкладзе Нідэрландаў, гаворыць сустаршыня партыі Георгій Дзмітрук:
– Мы разглядаем схему функцыянавання школ у дэмакратычнай хрысціянскай дзяржаве на прыкладзе Нідэрландаў. Тут усе школы прыватныя, і яны існуюць па некаторых законах, якія могуць нам дапамагчы расплюшчыць вочы на тое, што мы можам зрабіць у Беларусі, каб нашыя школы былі канкурэнтныя, і не толькі канкурэнтныя, але ж і дэмакратычныя, каб гэта перанесці ў Беларусь.

Паводле Георгія Дзмітрука, у семінары будуць удзельнічаць спікеры з Нідэрландаў Пітэр Моенс і Флорыс Вагінаар па пытаннях адукацыі і моладзевай палітыкі ў кантэксце палітычных ідэалогій.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






