BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Партыя Razem перадала петыцыю аб перайменаванні вуліцы Лупашкі

23 ліпеня а 9-й раніцы прадстаўнікі партыі Razem перадалі ўладам Беластока (ul. Słonimska 1) петыцыю з заклікам перайменаваць вуліцу імя Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі» на вуліцу Падляшскую (ul. Podlaska).

Як патлумачыў сябра падляшскага аддзялення Razem Гжэгаж Яношка, ініцыятыва адпавядае рэгіянальнай традыцыі — на Скарупах ужо існуюць вуліцы з назвамі „Куяўская”, „Паморская”, „Малапольская”:

-Складаем петыцыю да Рады горада Беластока. Збіраем подпісы на Скарупах.

На прэс-канферэнцыі Анджэй Гаўрылюк, яшчэ адзін прадстаўнік Razem, нагадаў, што Лупашка — спрэчная гістарычная фігура. У 1944–1945 гадах падначаленыя яму атрады Арміі Краёвай праводзілі карныя аперацыі (т.зв. пацыфікацыю) супраць мірных жыхароў: у вёсках Патока (гміна Міхалова), Вілюкі (гміна Дубічы-Царкоўныя) і літоўскіх Дубінках, дзе гінулі дзеці і жанчыны:

Маёр Лупашка на Падляшшы з’яўляецца постаццю неадназначнай.

Фота: Ministerstwo Bezpieczeństwa Publicznego

Петыцыя мае на мэце ўніфікацыю назвы ўсёй вуліцы, якая злучае Пястоўскую і вул. Цыялкоўскага, у адну назву «Падляшская». Частка вуліцы ўжо носіць гэту назву, але пачатковы ўчастак у 2018 годзе быў названым у гонар Лупашкі без грамадскіх кансультацый, што выклікала хвалю пратэстаў.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя