BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля канцэрта Каржа ў суд падана 38 позваў аб пакаранні

Кампанія, якая кіруе стадыёнам PGE Narodowy ў Варшаве, падала паведамленне аб магчымым здзяйсненні злачынства. Гаворка ідзе пра інцыдэнт, які адбыўся падчас суботняга канцэрту беларускага музыкі Макса Каржа — у натоўпе фанатаў артыста з’явіўся бандэраўскі сцяг. «Катэгарычна асуджаем прапагаванне такіх зместаў і заклікі да нянавісці», — сказала Interia прэс-сакратар кампаніі Малажата Байер. Паліцыя ж паведаміла, што падчас мерапрыемства затрымала больш за 100 чалавек.

Падчас канцэрту Макса Каржа на стадыёне PGE Narodowy ў Варшаве.

У суботу на PGE Narodowy ў Варшаве адбыўся канцэрт беларускага музыкі Макса Каржа. У сетках з’явіліся фатаграфіі натоўпу, які ўдзельнічаў у мерапрыемстве. На адным з іх відаць фанатаў, якія трымаюць чырвона-чорны сцяг, звязаны са Стэпанам Бандэрам і Украінскай Паўстанцкай Арміяй, адказнай за генацыд на Валыні.

Канцэрт беларускага музыкі ў Варшаве. Паліцыя затрымала больш за 100 чалавек
Сталічная паліцыя паведаміла, што ў сувязі з суботнім канцэртам супрацоўнікі «затрымалі 109 асобаў за шматлікія правапарушэнні і злачынствы, такія як: захоўванне наркотыкаў, парушэнне недатыкальнасці ахоўнікаў, валоданне і ўнясенне піратэхнічных сродкаў, а таксама пранікненне на тэрыторыю масавага мерапрыемства».

«Паліцыянты пакаралі 50 чалавек штрафамі на агульную суму 11 450 злотых. У суд накіравана 38 хадайніцтваў аб пакаранні», — паведамілі ў камюніке.

Як адзначана, «паліцыянты высвятляюць усе істотныя дэталі і асобаў, адказных за з’яўленне на стадыёне лозунгаў, якія могуць утрымліваць прыкметы забароненага дзеяння». «Сабраны па гэтай справе матэрыял ужо перададзены ў пракуратуру для прававой ацэнкі», — дададзена ў паведамленні.

Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што не адбылося эскалацыі агрэсіўных паводзін і не ўзнікла неабходнасці ўмяшання паліцыі на полі стадыёна.

Паводле публікацыі wydarzenia.interia.pl