
Раіса Зубарава
Пасля нападу Расеі на Украіну больш 20 тысяч жыхароў Рэспублікі Саха (Якуціі) пакінулі тэрыторыю Расеі. За ўсю гісторыю рэспублікі такога не было, кажа прадстаўніца нацыянальнага руха “Супраціў” Раіса Зубарава:
– Практычна ўсё наша насельніцтва, якое знаходзіцца цяпер у Рэспубліцы Саха, яно абалваненае вельмі моцнай прапагандай, якая ідзе 24/7. Практычна ўся дзяржаўная машына на гэта працуе, каб іх абалваніць. Большая палова не разумее, што адбываецца і ёй гэта не цікава. Ёсць нейкая частка, якая разумее, якая маўчыць. Самыя актыўныя канешне ж з’ехалі. Першае, самае вялікае перасяленне, ніколі такога не было ў гісторыі нашага народу.
Рэспубліка Саха з´яўляецца самым вялікім у свеце адміністратыўна-тэрытарыяльным утварэннем. Памеры Якуціі можна параўнаць з памерамі Індыі. Але калі ў Індыі жыве каля паўтара мільярда чалавек, то ў Якуціі – менш за мільён.
Беларускае Радыё Рацыя