Прызначаны Расеяй кіраўнік акупаванай часткі Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі пахваліўся сустрэчай з амбасадарам Беларусі ў Расеі Дзмітрыем Крутым.

Сустрэча адбылася на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме. Цытата са словаў Баліцкага: «Мы супрацоўнічаем у розных кірунках: у культуры, спорце, турызме, эканоміцы. Нашы спартсмены бяруць удзел у вялікіх спаборніцтвах у Рэспубліцы Беларусь, і ў Дзень Перамогі дэлегацыя Запарожскай вобласці ішла ў «Бяссмертным палку» па вуліцах гераічнага Берасця».
Як вядома, за замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны ўкраінскі суд завочна прыгаварыў Баліцкага да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя






