У Кіеве адбылася сустрэча Дабрачыннага фонда “Вільна Білорусь” з паслом Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Міністэрства замежных спраў Украіны Ігарам Кізімам.

Пра вынікі сустрэчы распавёў кіраўнік дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” Алесь Францкевіч:
– Вельмі добра, што гэтая пасада з’явілася. Спадар Кізім стаў гэтым прадстаўніком. Я думаю, што з гэтага будзе плён і з гэтага будзе вынік. Я прапанаваў спадару Кізіму заручыцца падтрымкай і агучыў правядзенне ўсеўкраінскага беларускага з’езду, каб сабрацца ўсім прадстаўнікам беларускай дыяспары ва Украіне, пазнаёміцца, нагадаць пра тое, што тут беларусаў шмат, выпрацаваць нейкія гарызантальныя сувязі. Яму спадабалася гэтая тэма, таму што гэта патрэбна рабіць.
Акрамя гэтага, Дабрачынны фонд “Вільна Білорусь” адкрыў чарговую выставу «З Україною в серці» у Чарнігаўскім Нацыянальным педагагічным універсітэце імя Т.Г. Шаўчэнкі і перадаў дваццаць прадуктовых перадач для сем’яў вайскоўцаў, якія загінулі ў расейска-ўкраінскай вайне з Чарнігаўскага раёну.





Фота БФ «Вільна Білорусь».
Беларускае Радыё Рацыя