
Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Міністэрства замежных спраў Украіны Ігар Кізім у свой першы рабочы візіт пасля прызначэння наведаў Полк імя Кастуся Каліноўскага.
Візіт каментуе намеснік камандзіра Палка Вадзім Кабанчук:
– Спадар Ігар Кізім засведчыў сваю падзяку і пашану беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца за Украіну ў паўнамаштабнай фазе 2 гады, а некаторыя яшчэ і раней. Падкрэсліў, што гэты крок змагання беларускага народу не застаўся па-за ўвагай украінцаў. Ён таксама падкрэсліў, што павінна быць стратэгія, зразумелая для ўкрінцаў, для ўкраінскіх эліт, улады, як мы бачым беларуска-украінскія стасункі і ў якім накірунку мы павінны рухацца. З яго дапамогай у нас будзе пашырана міжнародная пляцоўка, выхад на партнёраў, у тым ліку па-за Украінай.

Падчас візіту Ігар Кізім адзначыў, што ва Украіне выдзяляюць тры цэнтры гуртавання беларускіх незалежных арганізацый – Вільню, Варшаву і Кіеў. Акрамя гэтага былі абмеркаваны пытанні межаў інтэграцыі, за якімі пачынаецца “паглынанне” Беларусі Расеяй, а таксама шляхі аднаўлення суверэнітэту Новай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






