BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Патрабуем вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі”

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ўпарта працягваюць выходзіць штонядзелю на акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

21 снежня чарговая акцыя прайшла ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніку. Галоўная тэма – вызваленне ўсіх палітвязняў. Найбольшая ўвага гэтым разам надалася палітзняволеным Анджэю Пачобуту і Міколу Статкевічу, – гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскага аб´яднання «Акцыі беларусаў Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

– 13 снежня мы віталі вызваленне палітычных зняволеных. Гэта падзея выключнага значэння для ўсяго беларускага грамадства і вынік працяглага міжнароднага ціску і салідарнасці. У той жа час больш за тысячу чалавек усё яшчэ застаюцца за кратамі. Яны падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню, абмежаванню правоў і ціску ізаляцыяй. Асабліва мы патрабуем вызвалення Анджэя Пачобута, гэтая справа мае важнае значэнне для польскага грамадства. Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Людзей прыйшло не шмат, але акцыя з бел-чырвона-белымі сцягамі і воклічамі была заўважнай, людзі спыняліся, здымалі на відэа. Скончылася мерапрыемства традыцыйным агульным фотаздымкам для гісторыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя