BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўночная Карэя бярэ ўдзел у вайне ва Украіне?

ЗША заяўляюць, што ёсць доказы таго, што Паўночная Карэя мае войскі ў Расеі для вайны ва Украіне. Міністр абароны Лойд Осцін, выступаючы ў Рыме, сказаў, што гэта будзе «вельмі, вельмі сур’ёзна», калі паўночна-карэйцы рыхтуюцца ваяваць разам з Расеяй ва Украіне. «Ёсць доказы таго, што войскі КНДР знаходзяцца ў Расеі», — сказаў Осцін журналістам. У Сеуле паўднёва-карэйскія заканадаўцы заявілі, што Паўночная Карэя накіравала ў Расею 3000 вайскоўцаў, і чакаецца, што за імі прыйдуць яшчэ тысячы. Пхеньян паабяцаў прадаставіць у агульнай складанасці каля 10 000 вайскоўцаў, разгортванне якіх, як чакаецца, будзе завершана да снежня, заявілі заканадаўцы журналістам пасля брыфінгу нацыянальнай разведкі Паўднёвай Карэі, піша Reuters.

Беларускае Радыё Рацыя