BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўночная Карэя накіравала дадатковыя войскі на падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны

Агенцтва замежнай выведкі Паўднёвай Карэі заявіла, што Паўночная Карэя    накіравала дадатковыя войскі ў Расею пасля таго, як яе салдаты, разгорнутыя на расейска-ўкраінскіх франтах, зазналі вялікія страты.

Здымак ілюстрацыйны

Associated Press з спасылкай на нацыянальную выведную службу Паўднёвай Карэі піша, што Сеул спрабуе дакладна вызначыць, колькі яшчэ войскаў Паўночная Карэя адправіла на падтрымку Расеі.

Спецыяльная служба таксама ацаніла, што паўночнакарэйскія войскі былі перадыслакаваныя на франтах у Курскай вобласці Расеі ў першы тыдзень лютага пасля паведамленняў аб часовым вывадзе з гэтага раёну. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі яшчэ ў сваім звароце 7 лютага пацвердзіў новы наступ украінцаў на Курск і сказаў, што паўночнакарэйскія войскі ваююць там разам з расейскімі сіламі.

Беларускае Радыё Рацыя