BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўсотні машын і доўгае чаканне

У Берасці ў чарзе на выезд у Польшчу чакае 250 легкавікоў і 35 аўтобусаў. На выезд у Літву – 225 легкавікоў. Пра гэта паведамляе Памежны камітэт Беларусі на стан 22:00. У чатах пішуць, што на мінанне мяжы сыходзіць каля содняў.

На 22:00 у чарзе перад «Варшаўскім мостам» налічвалася 250 легкавікоў і 35 аўтобусаў, у «Каменным Лозе» – 130 легкавікоў, у «Беняконях» – 95, у «Грыгораўшчыне» – 40.

Пры гэтым, як пішуць у Telegram-чатах, на мінанне беларуска-польскай мяжы сыходзіць да 30 гадзін. Праз «Каменны Лог» у Літву «прарываюцца» прыкладна за 23 гадзіны. Скардзяцца на марудную працу беларускіх памежнікаў: аўтобусы ставяць ажно ў два рады перад залай.

На выезд у Беларусь у «Цярэспалі» чакае 440 легкавікоў, «Шальчынінкаі» – больш за 50, «Мядзінінкаі» – больш за 120, «Патэрніекі» – больш за 200 (транзіт).

Крыніца: belsat.eu