У Беластоку на Рынку Касцюшкі з’явілася вялікая выстава-інсталяцыя, прысвечаная паўстанцам 1863-64 гадоў. Яна распавядае не толькі пра падзеі змагання супраць расейскага царызму, але тут таксама ёсць стэнды, якія знаёмяць з асноўнымі кіраўнікамі паўстання, у тым ліку і з Кастусём Каліноўскім. Экспазіцыя інтэрактыўная, на ёй можна самому шукаць інфармацыю і нават з фрагментаў складаць фотаздымкі таго часу.
Беларускае Радыё Рацыя