У суботу, 3 лютага, беларусы Таліна адзначаюць дзень народзінаў беларускіх нацыянальных герояў — Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшкі.

Дата: 3 лютага. Час: 14.00 (час мясцовы). Месца: Workland Vabaduse, Parnu mnt 12 (другі паверх), Талін.
Наведнікаў чакае паказ фільма пра Кастуся Каліноўскага, прэзентацыя пра паўстанні 1794 і 1863 гадоў, а таксама квіз з цікавымі прызамі.
Уваход вольны.
Арганізатары






