Перспектывы польскага старшынства ў Еўразвязе, якія важныя аспекты для беларускай палітычнай супольнасці. Іх вызначае беларускі палітык, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінету і кіраўнік народнага антыкрызіснага ўпраўлення – Павел Латушка.

Павел Латушка напярэдадні наведаў Музей і Асяродак Беларускай Культуры ў Гайнаўцы ды кажа, што «беларускую меншасць і дыяспару ў Польшчы аб’ядноўвае галоўнае — беларускасць».
РР: У Гайнаўцы таксама адбыліся сустрэчы ў Беларускім музеі. Давайце пачнем з гэтага: чаму менавіта вам было важна чарговы раз паехаць у Гайнаўку, наведаць ліцэй і Беларускі музей?
— Вельмі важна, каб беларуская меншасць і беларуская дыяспара, а таксама тыя беларусы, якія воляй лёсу апынуліся ў апошнія гады ў Польшчы і легалізуюцца тут, мелі як мага лепшыя і больш сціслыя стасункі. Зразумела, што вельмі важна пашыраць веды для беларускай дыяспары, якая прыбыла ў Польшчу, пра тое, колькі зроблена і робіцца беларусамі ў Польшчы, беларускай меншасцю, для захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны, беларускіх традыцый, а таксама для захавання каранёў беларусамі.
Я як дыпламат, які працаваў у Польшчы з 1996 года, спачатку як консул, потым як амбасадар, і пазней міністр культуры, шмат разоў наведваў Падляшша і Беласточчыну. Таму я не магу заставацца абыякавым да праблем беларусаў, якія пражываюць у Польшчы. Для мяне, як для беларуса і палітыка, сёння важна, каб беларуская дыяспара і беларуская меншасць ведалі пра тое, што робіцца для іх. Мне здаецца, што праз узаемнае пазнанне і супрацоўніцтва можа адбыцца ўзаемнае ўзмацненне як беларускай меншасці, так і беларускай дыяспары.
Што да Музея і Асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, па-першае, важна ведаць, што гэты музей пачаў паўставаць 40 гадоў таму. Спачатку ўрад БССР дапамагаў у яго стварэнні, пазней незалежны ўрад Беларусі, нават Вячаслаў Кебіч, падтрымліваў яго дзейнасць. Але, на жаль, калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, гэтая падтрымка спынілася.
Як амбасадар і міністр культуры я рабіў усё, што магчыма, каб падтрымліваць Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы. Сёння я з’яўляюся адным з ініцыятараў стварэння Музея вольнай Беларусі ў Варшаве — гэта праект Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Мы размаўлялі са спадаром дырэктарам музея пра магчымасці арганізацыі сумесных культурных праектаў: тэатральных, музычных, кінапраектаў. Папярэдне дамовіліся аб магчымасці выставы ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве (вул. Фоксаль 11), дзе можна было б паказаць творы беларускіх мастакоў, прадстаўнікоў беларускай меншасці і беларускай дыяспары. У калекцыі Музея і Асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы ўжо больш за 40 мастакоў перадалі ці музей набыў іх творы. Гэта можа быць цікавы праект, але пакуль гэта толькі першая спроба.
РР: Вы таксама наведалі мясцовую школу, дзе вывучаюць беларускую мову, і ліцэй у Гайнаўцы. Гэта стала вынікам сустрэчы ў Варшаве з міністаркай адукацыі? Між іншым, мы ведаем, што ёсць вакол гэтай установы праблемы.
Калі гаворым пра беларускі ліцэй у Гайнаўцы, то гэта прыклад захавання беларускай культуры, мовы і традыцый. Гэта выключная адукацыйная ўстанова, якая важная не толькі для беларускай меншасці, але і для беларускай нацыі ў цэлым. Мы размаўлялі і пра сітуацыю з навучаннем беларускай мовы. Хоць дэталі пакуль не хацелася б агучваць, гэтая тэматыка абмяркоўвалася падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета з міністрам адукацыі Польшчы Навацкай. Гэтаму і было прысвечана, тым прапановам, таму абмеркаванню, што адбылося і гэтая сустрэчы ў Гайнаўцы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Электаральная кампанія ў Беларусі зараз праходзіць – яна на стадыі агітацыі. Шэраг краін і палітычных структураў ужо зараз заяўляюць, што няма магчымасці прызнаць гэтыя выбары, паколькі працэс вельмі не празрысты і праходзіць на фоне масавых рэпрэсій ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя