BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка запрашае беларусаў Беластока на сустрэчу

Беларусаў Беластока запрашаюць на сустрэчу з Паўлам Латушкам, намеснікам кіраўніцы Кабінета і кіраўніком НАУ (Народнага Антыкрызіснага Упраўлення).

Гэта будзе простая сустрэча з намі беларусамі, на якой Павел Латушка распавядзе пра стасункі дэмакратычных сіл Беларусі і новага кіраўніцтва Польшчы; як гэта паўплывае на жыццё беларусаў у Польшчы; што там з санкцыямі і шмат іншага.

Сустрэча пройдзе заўтра, 15 студзеня, а 19 гадзіне ў Хабе “Новая Зямля”. У аўторак, 16 студзеня, палітык сустракаецца з новым падляшскім ваяводам і просіць падрыхтаваць пытанні і пажаданні да ваяводы.