BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Севярынец правёў у Вільні віктарыну «Беларускія зоркі»

«Беларускія зоркі» – віктарыну пад такой назвай, прымеркаваную да Дня роднай мовы, 20 лютага правёў у Вільні пісьменнік і былы палітвязень Павел Севярынец. Яна праходзіла ў “Карчме 1863” і ў ёй удзельнічалі тры каманды: “Каліноўцы”, “Скарынаўцы” і “Гамон”.

Падчас віктарыны «Беларускія зоркі».

Паводле Паўла Севярынца, ён уражаны тым, што веданні беларусаў змяніліся, людзі адказвалі больш ясна і жвава, больш ведалі пра Беларусь, чым ён назіраў раней да 2020 года

– Гэта крута, але і віленскім беларусам і наогул беларусам замежжа яшчэ ўсё-такі трохі не хапае гістарычных ведаў, каб адказваць літаральна злёту. Таму шоў беларушчыны мы будзем праводзіць, я спадзяюся, не толькі ў Вільні. Мы будзем праводзіць яшчэ і ў Польшчы, і ва Украіне, калі дасць Бог, і ў іншых краінах Еўразвязу, дзе ёсць беларусы.

Павел Севярынец
Павел Севярынец

Як заўважылі ўдзельнікі віктарыны, пытанні былі вельмі цікавыя і разнастайныя:

– Было цікава. Пра ежу, якая была папулярная ў беларусаў. Я буракі правільна адказаў. І мы, на дзіва, доўга адгадвалі квашаную капусту і яблыкі. І яшчэ было цікава пра тое, якія беларускі матэрыялы уваходзілі ў склад брытансікх караблёў.

У віктарыне перамагла каманда “Каліноўцаў”, але ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы ад Паўла Севярынца. Напрыканцы палітык заклікаў адзначыць Дзень роднай мовы ў Вільні 21 лютага а 17.00 у Доме нацыянальных меншасцяў. Там ён выступіць у культурніцкай частцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя