BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Станкевіч: Працуем для беларускасці і дэмакратычных каштоўнасцяў

Ваявода Падляшскі Яцэк Бжазоўскі і Цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый у Беластоку зладзілі святкаванне 35-годдзя грамадзянскай супольнасці ў Польшчы.

Сярод запрошаных быў і кіраўнік фонду «Tutaka» Павел Станкевіч, які адзначыў важнасць працы грамадскага сектара Падляшша:

– Адзначыць беларускую прысутнасць пры такіх падзеях вельмі важна, таксама як арганізацыі, зарэгістраванай у Польшчы. Адзін з галоўных нашых напрамкаў – гэта пашырэнне ведаў пра дэмакратыю і яе захоўванне, пра яе разуменне. Дзеля гэтага ствараюцца арганізацыі НДА і для гэтага працуюць.

35-годдзе грамадзянскай супольнасці ў Польшчы сабрала ў Беластоку шматлікіх прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і грамадскіх актывістаў з усяго Падляшскага ваяводства. У межах святкавання гасцей чакалі пленарнае паседжанне, дыскусіі, абмен вопытам і кантактамі для будучых супольных праектаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя