BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Станкевіч: Захаванне агульнай спадчыны ў Беластоку дазваляе яднаць беларусаў

У Беластоку працягваецца краўдфандынгавы праект па захаванні магіл выбітных беларускіх дзеячаў на Усіхсвяцкіх могілках. На сёння сабрана ўжо 1005 эўра, да завершэння збору застаецца 38 дзён.

Павел Станкевіч, кіраўнік фонда «Тутака», які прадаставіў эксклюзіўныя плакаты для спонсараў праекта, адзначыў:

– Мы з’яўляемся партнёрамі. Да нас звярнуліся Вольга Сямашка і Аляксей Трубкін. Мы разумеем, што захаванне нашай гісторыі ў Беластоку вельмі важная справа. Мы далучыліся. Не маем што прапанаваць, але некаторым фанатам фэсту можа будзе цікава мець нашы афішы. А справа вельмі важная. Калі мы тут не будзем мець сваёй гісторыі, то і не будзем мець будучыні. Таму трэба захоўваць такія рэчы.

На думку Паўла Станкевіч, такі збор на захаванне магіл беларускіх дзеячаў мае доўгатэрміновы эфект для супрацы беларусаў Падляшша і беларусаў з Беларусі. Адпаведна Грамадская ініцыятыва – ініцыятар праекта – падрыхтавала спецыяльныя падарункі для спонсараў: ад закладак і паштовак да худзі і эксклюзіўных плакатаў з персанальнымі подпісамі.

Падтрымаць праект можна тут.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя