BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў: Лічу, што гэта мэтанакіраваная маніпуляцыя

У беларускім асяроддзі ў Варшаве чарговы скандал. «Наша Ніва» агучыла інфармацыю пра выключаных са спісу на прэзідэнцкую елку, якая адбудзецца сёння, 13 студзеня. Асабліва непрывабна і правакацыйна была пададзена інфармацыя адносна выключанага доктара паліталогіі Паўла Усава.

Павел Усаў

Гаворыць Павел Усаў:

– Чаму мяне нібы выкрэслілі са спісу? Але адкуль узятая гэтая інфармацыя, як яна патрапіла ў трэція рукі – я не ведаю. Я лічу, што гэта метанакіраваная маніпуляцыя, задача якой – дыскрэдытаваць маю асабу.

Дзяніс Кучынскі

Саветнік Светланы Ціханоўскай і кіраўнік аддзела міжнародных справаў, адказны за канчатковы спіс на прэзідэнцкую елку Дзяніс Кучынскі на пытанне, хто складаў спісы і чаму быў выключаны Павел Усаў адказаў так:

– Да гэта трэба ставіцца, мне здаецца, спакайней, таму што ёсць ліміты, ёсць пэўныя працэдуры, ёсць пэўная ратацыя. Таму гэтае пытанне трэба дэпалітазаваць, мне задаецца, што асноўны фокус ўсё ж такі мусіць быць на вялікай удзячнасці да прэзідэнта Польшчы і адміністрацыі прэзідэнта Польшчы за тое, што наогул такое мерапрыемства адбываецца.

Дакладна высветліць, хто складаў спісы і чаму быў выключаны Усаў нам не ўдалося. Прэс-сакратар Кабінета Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна агучыла інфармацыю з Офісу, што не клікаць сёлета Усава – рашэнне польскага боку. Прадстаўнік Кабінета Павел Баркоўскі паведаміў, што рыхтаваў толькі чарнавы варыянт спісу, у якім Павел Усаў быў, і перадаў яго Дзянісу Кучынскаму, адказнаму за чыставы варыянт. Ніхто з траіх не ведаў, хто перадаў інфармацыю “Нашай Ніве”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя