Cтаршыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс сустрэлася ў калоніі з Анджэем Пачобутам, пра што і паведаміла на сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Калі менавіта Борыс пабывала ў калоніі і бачыла Пачобута, у паведамленні прэс-службы Прэзідэнта не ўдакладняецца. Сітуацыю каментуе палітолаг Павел Усаў:
— Лукашэнка быў гатовы яшчэ раней адпусціць Андрэя Пачобута, але адной з умоваў было тое, каб ён напісаў прашэнне пра памілванне. Гэта стварае сур’ёзныя перашкоды для наладжвання нейкай камунікацыі паміж Менскам і Варшавай, неафіцыйныя. Вызваленне Пачобута можа перазагрузіць працэс прынамсі на роўні камунікацыі паміж МІДамі.
На думку палітолага, Беларусь зацікаўлена ў вяртанні, перш за ўсё, эканамічных адносінаў з Польшчай для змяншэння транзітнай ізаляцыі краіны. Расея ж – адзіны бенефіцыяр любых вынікаў напружання ўзаемаадносінаў паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама Літвой.
Беларускае Радыё Рацыя






