BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Павука не бачылі?”

Міністэрства аховы здароўя Украіны на днях абвергла чарговы фэйк: у краіне няма ніякага масавага нашэсця атрутных павукоў і апакаліпсісу. Здавалася б, на фоне поўнамаштабнай вайны тэма не такая ўжо і важная – не значней пацучыных нападаў на сталічныя супермаркеты. Але ўкраінскія СМІ ахвотна падхапілі яе і пачалі разганяць па сваіх каналах. Тут жа знайшліся аўтарытэтныя каментатары: ад вучоных-тэарэтыкаў да практыкуючых медыкаў.

Не абышлося і без “карысных ідыётаў”, якія шчыра вераць у высакароднасць сваёй дзейнасці. Больш за тое – не разумеюць яе наступстваў. Напрыклад, знаходзяць у Інтэрнэце фота бяскрыўднага, нават карыснага (так-так, такія існуюць), павука і пачынаюць яму прыпісваць якасці монстра. А людзі потым бегаюць па сваім агародзе з дыхлафосам і знішчаюць флору і фауну. Дык вось, фэйкі фэйкамі, але Міністэрства аховы здароўя нездарма зрабіла на іх паляванне і заявіла, што гэта – адна з праяў варожых інфармацыйна-псіхалагічных аперацый. Маўляў, нашэсце атрутных павукоў паходзіць з тых жа амерыканскіх біялабараторый, адкуль выляталі баявыя галубы.

“Добра, што хоць не гібрыд павука і голуба”, – заявілі ў Міністэрстве. Галоўны герой фэйка – павук-аса – здаўна спакойна насяляе амаль ўсе рэгіёны Украіны. А сапраўднае нашэсце іншых істот пачалося ў лютым 2022 года.

Ліза Ахроменка