Старшыня Сейміка Падляшскага ваяводства Цэзары Цеслюкоўскі падчас прэс-брыфінгу прадставіў галоўныя тэмы будучай XII сесіі.

Па яго словах, радныя разгледзяць шэраг важных пытанняў, што закранаюць сацыяльную, інфраструктурную і бяспечную сферы рэгіёна. Сярод іншага, 2,4 мільёна злотых будуць накіраваныя на падтрымку Добраахвотных Пажарных Дружын (OSP).
Сесія Сейміка адбудзецца 29 красавіка ў аўторак, а 10-й раніцы ў зале па вул. Кардынала Стэфана Вышынскага, 1. Сесію адкрые святочная прэзентацыя Суперкубка Польшчы, заваяванага футбольным клубам Ягелонія Беласток.
Сачыць за сесіяй можна онлайн на YouTube-канале Маршалкоўскай Управы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя