BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Пераборы» ў Нараўцы

«Пераборы» – пад такім загалоўкам у галерэі імя Тамары Саланевіч ў Нараўцы адкрылася выстава працаў вытканых майстрыхай Ірэнай Ігнацюк з Ляўкова Старога і яе вучаніц.

Спадарыня Ірэна Ігнацюк і яе вучаніцы прадставілі работы па ткацтве ў тэхніцы перабораў у вялікіх і малых фарматах.

– Навучыла дзяўчат ткаць, і яны так пільна ткалі, што такія харошыя рэчы выткалі. Трэба і людзям паказаць, і сёння паказваем. Усё, што тут, выткалі мае вучаніцы. Вельмі рада, што такія людзі прыходзяць вучыцца ткаць.

–  Мае працы тыя коні чорныя і мае працы ружовыя. Я родам з Тыневіч Вялікіх, а жыву ў Барысаўцы. Мяне завуць Мар’я Секаноўска.

– Крыся Ходак. Яна для нас ёсць апорай таго, што мы робім па сваіх дамах.

– Наталля Баўтрамюк. Я таксама неўзабаве вытку першы большы перабор і спадзяюся, што можна будзе пахваліцца і паказаць.

 Арганізатар выставы – Таварыства “Спадчына Падляшша”. Ірэна Ігнацюк з мужам трымаюць агратурыстычную гаспадарку, дзе стварылі ткацкую майстэрню. Яна з’яўляецца прадаўжальнікам традыцыйных мясцовых тэхнік ткацтва, вырабляючы пераборы, дываны, двух-, чатырох- і васьмініткавыя тканіны.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя