Гэта сімвал міру, братэрства і адзінства, які кожны можа ўзяць з сабой дадому. Сёлета агонь трапіў у Польшчу са Славакіі. Яно захоўвалася ў Аўстрыі яшчэ з мінулага года. Прывезці агонь з Віфлеему немагчыма з увагі на складаную сітуацыю ў рэгіёне.

«Мы праехалі 800 кіламетраў сюды ў Беласток, каб усе жыхары Падляшша маглі забраць з сабою гэты агонь», – адзначыў камандзір Польскага скаўцкага і правадніцкага таварыства Беластоцкай харугвы, Кшыштаф Якубоўскі.
Сёлета Віфлеемскі агонь міру суправаджаецца лозунгам «Любоў з дзеяннем». Заўтра, 23 снежня, яго змогуць атрымаць жыхары горада і рэгіёна. Пачатак урачыстай перадачы ў 17.30.






