BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перамовы з Расеяй пакуль што бессэнсоўныя і немагчымыя

Здымак ілюстрацыйны

У гэтым перакананы кіраўнік Праўлення Цэнтру Стратэгічных даследаванняў ва Украіне Павал Жаўнярэнка. Ён адзначыў, што на дадзены момант варта надалей канцэнтравацца на ўкраінскай перамозе:

— Безумоўна, мяне найбольш турбуе тое, каб вайна скончылася перамогай, бо ў іншым выпадку Украіны проста не будзе, і нас не будзе як украінцаў. Пуцін, Мядзведзеў і іншыя неаднаразова заяўлялі, што Украіна — не дзяржава, а ўкраінцы — не народ, а „рускія“. Мы добра разумеем, што для таго, каб Расея перастала існаваць у сваёй імперскай форме, яе трэба перамагчы, як гэта было зроблена з Германіяй, пасля Другой сусветнай вайны, і з Японіяй.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе 898 дзён. Зараз украінскія войскі наступаюць на курскую вобласць.

Беларускае Радыё Рацыя