Прадстаўнікі больш чым ста гмінаў Падляшша сустрэліся ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку, каб падзяліцца аплаткамі. На сустрэчу прыбылі войты, бурмістры, старасты і прэзідэнты гарадоў, дэпутаты парламента і радныя, а таксама духоўныя асобы.

Важную ролю самакіравання падкрэсліў суарганізатар сустрэчы, прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:
– Нашае самакіраванне існуе ўжо каля 30 гадоў. І гэта найбольшы поспех дэмакратычных зменаў. Чаму? Таму што прэзідэнтаў, або бурмістраў абіраюць жыхары. Жыхары самі вызначаюць, ці ты добры гаспадар, ці не, ці будзеш ты абраны, ці не будзеш.
Кажа радны Сейміка, старшыня Камісіі развіцця гаспадаркі і прамоцыі Падляшскага ваяводства Мікалай Яноўскі:
– Сёння ваеводскія ўлады сустракаюцца, кажуць сабе добрае слова, выказваюць пажаданні на новы год, выбачаюцца за грахі, якія рабілі ў сыходзячым годзе, жадаюць міра, трываласці, сродкаў. І маем надзею, што новы год будзе лепшым.
Падчас сустрэчы самакіравання Падляшша ў Беластоку перад прысутнымі выступіў Хор Беластоцкага Універсітэта і Ансамбль “Трыяда”, які дзейнічае пры Падляшскім інстытуце культуры. Такая калядная сустрэча самакіравання была арганізавана ўпершыню.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






