BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першы дзень працы пераходу ў Баброўніках: чарга са 150 фур і павольны рух

Пасля апоўначы ў панядзелак аднавілася праца двух аўтамабільных пераходаў на мяжы з Беларуссю — Кузніца–Брузгі і Баброўнікі–Бераставіца. У пункце ў Баброўніках актыўнага руху легкавых аўтамабіляў не назіраецца.

У абодва бакі пакуль прайшло каля 50 легкавых аўто, 60 фураў і 11 аўтобусаў, усяго 280 чалавек. Жыхар вёскі Габяты пад Баброўнікамі Віктар Вайцешук распавёў, што наплыву беларусаў пакуль не відаць, а жыццё ў вёсцы ідзе пад абаронай вайскоўцаў:

– Так, памежны пераход адкрыты. Купляюць тавары, з-за таго, што нельга шмат правезці праз мяжу, тут пакідаюць. Другі раз прыязджаюць і забіраюць. Нелегальныя мігранты тут бывае ходзяць. Пакуль буду тут, калі не дам рады – у Беласток паеду.

Па стане на 12:00 у чарзе ў Баброўніках налічвалася каля 150 грузавых машын. Кіроўцы фур, якія першы раз за 4 гады ўязджаюць у Беларусь, наракаюць, што чарга ў бок Беларусі рухаецца вельмі павольна:

– Трэба, каб яны яшчэ лепш працавалі. Пішуць нашы ў групе, што польскі бок прымае за гадзіну 2-3 машыны. Раней ездзілі праз Казловічы, але там шмат несправядлівасці. Тут прасцей, тут больш парадку. Толькі хацелася б, каб большая прапускальнасць была.

– Я ўжо 30 гадоў за рулём. Тут раней добра працавалі. Можа з часам «раскачаюцца».

Для параўнання, за першыя 7–8 гадзін працы пераходу ў Кузніцы у абодва бакі праехала больш за 250 легкавых аўто, было адпраўлена 560 чалавек. Пры гэтым праз Кузніцу больш людзей выязджае на Беларусь, чым прыязджае ў Польшчу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя