6-ы Падляшскі фестываль Podlasie SlowFest by Łomża на гэтых выходных завяршае сваю працу. У межах фестывалю ўжо прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай культуры – пісьменнікам Міхалам Андрасюком і спявачкай-педагогам Настай Някрасавай.

Сустрэчы прайшлі пры падтрымцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, чый ўнёсак высока ацаніў дырэктар фестывалю Пётр Дамагала:
-Першы год, як Цэнтр паўстаў. Гэта адная з першых падзей, у якой мы разам удзельнічаем. Вельмі шчаслівыя, што гэтае мерапрыемства можам рэалізаваць. Тут традыцыі, унікальныя месцы, на кожным кроку мы натрапляем на культуру, звязаную з гісторыяй Беларусі, ці культуру беларускую ў шырокім сэнсе, культуру памежжа.
Адпаведна фонд фестывалю Podlasie SlowFest by Łomża запрашае ўсіх з 19 па 21 ліпеня ў Ломжу. Гасцей фестывалю чакае кінапаказ, канцэрт і майстар-класы аргенцінскага танга, а таксама спецыяльны шпацыр са слуханнем ракі Нарва.
Праграма фестывалю даступная тут: Program – Podlasie SLOWFEST by ŁOMŻA.



Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара






