Ва ўніверсітэце ў Беластоку працягвае працу Міжнародная студэнцка-аспіранцкая навуковая канферэнцыя «Свет і вайна ва Украіне».

Прычыну, чаму сярод дакладаў няма ніводнага, які закранаў бы ролю Беларусі ў вайне, адзначыў мадэратар канферэнцыі Пётр Гаўрыцкі:
– Беласток – з’яўялецца такім горадам, у якім шмат беларусаў. У нас шмат студэнтаў з Беларусі. Не можам разглядаць Беларусь як штосьці цэльнае. Беларусь можам акрэсліць як лукашэнкаўскую і вольную. Пазіцыі з кожных гэтых бакоў дыяметральна розныя. Усе, каго я ведаю ва ўніверсітэце, супраць гэтай вайны і стараюцца дапамагаць украінцам.
На Міжнароднай канферэнцыі адпаведна прадстаўлены шматгранны аналіз вайны ва Украіне вачыма маладых даследчыкаў: ад філалагічнага аналізу ваенных «твітаў» у Інтэрнэце, да крыміналістычнага апісання матываў «вагнераўцаў». Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя






