Беластоцкае культурнае таварыства «Русь» на працягу ўсяго 2025 года ладзіла ў Праваслаўным культурным цэнтры сустрэчы і лекцыі, прысвечаныя пераважна беларускай гісторыі культуры Падляшша.

Паводле сакратара таварыства Пятра Юшчука, наступная сустрэча будзе музычная – прысвечаная калядным спевам.
– У гэтым снежні мы ўжо нічога не плануем. Але плануем у студзені. І як будзе пачатак Новага году, то пачнем нашую тут працу, нашыя сустрэчы, нашыя лекцыі ад калядак. Хочам новы сезон пачаць з музыкі і песень. І думаем, як пачнём з музыкі і песень, то цэлы год будзе нам вясёлы.
На мінулым тыдні Беластоцкае культурнае таварыства «Русь» правяло сустрэчу з гісторыкам, прафесарам Беластоцкага ўніверсітэта Алегам Латышонкам. У гэтым годзе тут таксама адбылася сустрэчы з прафесарам Юрыем Грыбоўскім, фотавыстава Аляксандра Васылюка “Праваслаўе ў аб’ектыве” і многае іншае.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






