У Музеі Вольнай Беларусі Варшавы была прэзентавана кніга палітолага і філосафа Пятра Рудкоўскага «Аўтарытарызм пад пагрозай» Яе ён напісаў у суаўтарстве з польскім прафесарам Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук Пятром Ліхачом. Гэта аналітычная праца, прысвечаная вывучэнню аўтарытарных рэжымаў, іх устойлівасці і выклікам.

Гаворыць Пётр Рудкоўскі:
– Аўтарытарызм пры ўсёй яго моцы і мускулістасці знаходзіцца пад пастаяннай пагрозай. Пагроза можа сыходзіць з самых розных бакоў, і з боку ўнутраных сілаў – гэта значыць эліты або акружэння. І гэта паказвае некалькі кейсаў, каторыя разглядаліся ў гэтай кнізе. І як з боку грамадства, як з боку міжнароднай супольнасці, і з боку эканомікі, і з боку таго, што цяпер модна называць “чорнымі лебедзямі”.
Аўтары спалучаюць тэарэтычны падыход з практычнымі прыкладамі, што робіць кнігу карыснай для даследчыкаў, палітолагаў і ўсіх, хто цікавіцца сучаснай палітыкай. Пакуль выданне з’явілася толькі на польскай мове, але неўзабаве будзе і на беларускай, кажа Пётр Рудкоўскі.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






