У гонар святога немаўляткі Гаўрыіла — заступніка дзяцей і моладзі – з Беластока ў Заблудаў рушылі пілігрымы.
Нягледзячы на працоўныя дні і матуральныя экзамены ў школах, шмат сем’яў бярэ ўдзел у пілігрымцы, распавяла арганізатарка Марціна Явароўская:
-Сёння рушым з пілігрымкай у Зверкі. Мы арганізавалі гэтую пілігрымку 10 траўня, пачалася яна з малебна. І пасля чакаюць нас паўтары гадзіны шляху да Зверак. Як і кожны год, шмат ахвотных. Вельмі шмат дзяцей ідзе разам з бацькамі.
Пілігрымка скончыцца ў суботу літургіяй. Пілігрымка з Беластока ў Заблудаў у гонар святога немаўляткі Гаўрыіла ладзіцца цягам ужо 30 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя