BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пілігрымка з Беластоку рушыла на Святую Гару Грабарку

Пілігрымка з Беластоку рушыла на Святую Гару Грабарку блізу Сямятычаў. Сёння, 14 жніўня, пасля набажэнства ў царкве святога прарока Іллі, вернікі адправіліся ў Заблудаў – першае месца прыпынку.

Традыцыйна пілігрымка ладзіцца перад святам Перамянення Гасподняга, – кажа старшыня Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі Аляксандра Яроцкая:

У гэтым годзе гэта 39-я пілігрымка з Беластока на Святую Гару Грабарку. З вопыту папярэдніх пілігрымак, будзе каля 300 чалавек. У гэтым годзе траса доўгая – каля 120 кіламетраў. Мы пройдзем праз Заблудаў, Пухлы, накіруемся на Новаберазова, Дубічы Царкоўныя, Версток, Кляшчэлі, Мілейчыцы і святая Гара Грабарка.

Цягам пяці дзён вернікі пройдуць больш за 100 кіламетраў, каб у нядзелю ўсталяваць крыжы на Святой гары Грабарцы.

Беларускае Радыё Рацыя