Пяць падляшскіх фірм – пераможцаў конкурсу на пачатак або павелічэнне экспарту – атрымалі фінансавую падтрымку з праграмы Еўрапейскіх фондаў для Падляшша (FedP).

Дамовы з прадстаўнікамі фірм падпісаў віцэ-маршалак ваяводства Марэк Маліноўскі, які разам з астатнімі падкрэсліў важнасць вяртання экспарту ў Беларусь:
– Гэта пытанні звязаныя з цяперашняй сітуацыяй. Калі будуць такія магчымасці, то экспарт у Беларусь таксама будзем падтрымліваць.
– Мы прадавалі, экспартавалі ў Беларусь. Прадаём у Літву.
– Раней мы шмат экспартавалі ў Беларусь. З гледзішча на сітуацыю ў нас звязаныя рукі. Ва Украіну таксама немагчыма. Няма іншай альтэрнатывы, застаецца толькі поўдзень Еўропы.
Агулам Падляшскае самакіраванне выдзеліла фінансаванне на спрыянне экспарту з рэгіёна ў памеры 18,1 мільёна злотых. У сучасных варунках падляшскія фірмы зацікаўлены ў экспарце ў краіны ЕЗ і Балтыі, а найперш у Літву.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: podlaskie.eu






