BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

POLIN у Варшаве запрашае на беларускія квэсты і карты-гiды

Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN у Варшаве запусціў спецыяльную праграму для беларускіх наведвальнікаў падчас зімовых вакацый. Па 1 сакавіка 2026 года сем’і з дзецьмі могуць бясплатна атрымаць карты-гiды, працоўныя лісты і «заплечнікі даследчыка» на беларускай мове, якія дапамагаюць у гульнявой форме вывучаць гісторыю яўрэяў, мовы і звычаі.

Фота: сайт музея POLIN
Фота: сайт музея POLIN

Сяргей Шупа, мовазнаўца і перакладчык аўдыёгідаў музея, падкрэслівае:

Яўрэі жылі ў беларускіх гарадах, да паловы насельніцтва. Гэта быў самы высокі працэнт сярод губернскіх цэнтраў Расеі, калі браць перапіс 1897 года. Найбольшы працэнт быў у Віцебску – 53%, 52% – у Менску, У іншых важных яўрэйскіх месцах, як Адэса, Вільня, гэты працэнт не даходзіў і да 30%. А ў мястэчках беларускіх – 80-90%, а ў некаторых дык і 100%..

Наведвальнікі могуць удзельнічаць у інтэрактыўных квэстах па пастаяннай экспазіцыі «Таямнічы музей» і на часовай выставе «Літарнае галавакружэнне», вывучаць алфавіт іўрыта і паходжанне папулярных слоў. Музей нагадвае, што ўсе гульнявыя матэрыялы і заплечнікі выдаюцца бясплатна пры наяўнасці білета на экспазіцыю, а ў чацвер уваход на пастаянную выставу бясплатны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя