BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча адзначае Дзень Канстытуцыі 3 траўня

Сёння, 3 траўня, у Польшчы адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года. Святкаванне гэтага дзяржаўнага свята, якое мае гістарычнае значэнне, было абвешчана нацыянальным святам у 1919 годзе, але забаронена падчас Другой сусветнай вайны.

Польшча адзначае гэты дзень на дзяржаўным роўні, ушаноўваючы важны этап у сваёй гісторыі, гаворыць гісторык Цімох Акудовіч:

-Гэта дата 3 траўня, калі ў 1791 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай. Першы вялікі закон па тыпу Канстытуцыі, як у Амерыцы. І для палякаў гэтая дата стала нацыятворчай. Для іх гэта вельмі важная дата, таму яны яе святкуюць.

РР: У Рэч Паспалітую ўваходзіла і наша дзяржава ў мінулым – Вялікае Княства Літоўскае. Чаму ў Беларусі не захавалася гэтая дата?

Цімох Акудовіч: Я думаю, што проста так сталася, што для нашчадкаў ВКЛ, для беларусаў, літоўцаў, гэтая дата ў 19 стагоддзі, у час стварэння нацыі, аказалася не такой важнай. Пры тым, што відавочна, што Канстытуцыя распаўсюджвалася на ўсю Рэч Паспалітую, і шляхта ВКЛ вельмі пазітыўна прыняла гэтую Канстытуцыю. І гэта важная дата, але не ўсе важныя даты становяцца святочнымі. Для палякаў гэтая дата стала святочнай, для беларусаў і літоўцаў успамін пра Канстытуцыю 3 траўня не быў настолькі важным для стварэння нацыі.

РР: Чаму Канстытуцыя 3 траўня 1791 года лічыцца адной з першых у Еўропе?

Цімох Акудовіч: Таму што 18 стагоддзе – гэта час, калі толькі пачалі стварацца Канстытуцыі. І амерыканцы прынялі першую. І ў прынцыпе лічыцца, што менавіта Рэч Паспалітая стала другой краінай, дзе такую Канстытуцыю прынялі.

Беларускае Радыё Рацыя віншуе грамадзян Польшчы з важным для іх краіны святам – Днём Канстытуцыі 3 траўня!

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя