BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча адзначае Дзень незалежнасці

Здымак ілюстрацыйны

Нацыянальнае свята незалежнасці Польшчы адзначаецца 11 лістапада ў памяць здабыцця незалежнасці Польскім царствам (1815—1918) у 1918 годзе, пасля 123 гадоў, якія прайшлі з моманту трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год).

Свята было ўстаноўлена законам ад 23 красавіка 1937 года, адменена законам Краёвай Рады Народавай ад 22 ліпеня 1945 года, было адноўлена ў перыяд сістэмнай трансфармацыі ў Польшчы ў 1989 годзе. Дзень незалежнасці – агульнадзяржаўны выходны дзень, які суправаджаецца ўзняццем сцягоў, выступам прэзідэнта краіны, ваенным парадам у цэнтры Варшавы.

Беларускае Радыё Рацыя